Маладосць – самы цяжкі перыяд у жыцці чалавека. Так шмат праблем! Каханне, сяброўства, але ж яшчэ і ... грошы! Дзе іх узяць, калі яшчэ не ўладкаваўся ў гэтым свеце трывала?
Галоўны герой сварыцца з жонкай Машай з-за вантрабянкі, але бытавы канфлікт хутка перарастае ў канфлікт глабальны, а затым і зусім ператвараецца ў фарс. Марыя Лук'янаўна вырашае, што муж задумаў самагубства, і спрабуе ўсяляк яму перашкаджаць, прыцягваючы і маці, і суседзяў па камуналцы.
Калі хлапечнік прайшоў на поўную катушку, зусім не значыць, што на наступны дзень будзе вяселле. Тым больш, калі жаніх прачынаецца напярэдадні вяселля ў адным ложку... з незнаёмкай.
«Боінг-Боінг» – легенда французскага тэатра мінулага стагоддзя. Ўзор камедыі палажэнняў. П’еса ўвайшла ў кнігу рэкордаў Гінеса, пастаўлена ў 60 краінах свету.
Напісаная яшчэ ў 1868 годзе, п’еса «На ўсякага мудраца даволі прастаты», актуальная і сёння, бо тэма маладых людзей, якія спрабуюць любымі сродкамі зрабіць кар’еру, не старэе.
Людзі любяць выдаваць сябе за тых, кім яны не з’яўляюцца. Вось і сын цырульніка Свірыд Голахвосты як раз спрабуе выглядаць адукаваным і «прасунутым» чалавекам.