2000-я

    У 2000-я ў тэатр прыходзіць новае пакаленне артыстаў. Ужо ў 2001 маладая актрыса Аксана Плікус атрымлівае Дыплом ІІ Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі "Надзея-2001" за выкананне ролі Машы Клягінай ў спектаклі "Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным".
Тэатр станавіцца частым госцем міжнароднага тэатральнага фестывалю "Сустрэчы ў Расіі". У 2003 у Санкт-Пецярбургу ўбачылі спектакль "Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным", у 2004 - пастаноўку "Адзінокі захад", у 2007 - "Хлопчык і Маргарыта".
З вялікім поспехам спектаклі "Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным" і "Самотны захад" былі прадстаўлены на Міжнародным фестывалі "Боспорскія агоны" у 2006 и 2007 гадах.
Прызам VІ Маскоўскага міжнароднага тэлевізійна-тэатральнага фестывалю "Ажыўшая казка" (2004) і прэміяй фонду І. Смактуноўскага адзначана сцэнаграфія мастака Таццяны Мацевіч (Сакалоўскай) да спектакля "Чароўны дарунак", а таксама рэжысёр Генадзь Мушперт за спектакль "Гуляем у Маршака".
На Х Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску (2001) роля Уршулі Радзівіл са спектакля "Навука кахання" ў выкананні Алены Гайдуліс названа лепшай жаночай роляй, а Сяргей Кавалёў і Алег Жугжда - лепшымі аўтарам і рэжысёрам. Спецыяльны прыз і дыплом БСТД "За адданасць тэатру" атрымала заслужаная артыстка БССР Алена Луцэнка-Гайдуліс. Пастановачная група спектакля "Русалачка" адзначана Рэспубліканскай тэатральнай прэміяй імя Л.Мазалеўскай і прызам БСТД "Натхненне" (2003).
Рэспубліканская тэатральная прэмія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і БСТД ім. Я.Міровіча і прыз "Натхненне" (2007) рэжысёру Генадзю Мушперт за вялікія творчыя дасягненні і заслугі ў справе развіцця тэатральнага мастацтва краіны.
Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" атрымаў артыст Аляксандр Шэлкаплясаў.