Незаконнае ўварваньне

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Незаконнае ўварваньне                                      
Жан-Мары Шэўрэ
лірычная камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка
Мастак-пастаноўшчык – Вольга Шчарбінская
Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба
Спектакль «Незаконнае ўварваньне» пастаўлены па пъесе Ж.-М.Шэўрэ «Скват». Творчасць драматурга атрымала шырокае прызнанне не толькі на радзіме, у Францыі. Яго п’еса «Le squat» была адзначана прэміяй ААН у 2000 г., а праз год намінаваная на прэмію Мальера. Гэта камедыя па-французску. Нечаканая, з парадаксальным камедыйным сюжэтам, яна адкрывае ў персанажах светлыя, шчырыя і такія неабходныя пачуцці, як спагадлівасць, дабрыня, падтрымка, самаахвяраванне, сяброўства, каханне.
Вечар. Парыж. Кватэра ў рэспектабельным раёне. Дзве забяспечаныя дамы сталага ўзросту вяртаюцца дадому з курорта. Адкрываюць дзверы і – о, Божа! – трапляюць на вечарыну: сімпатычны араб, сэксуальная полька і спагадлівы партугалец... Знайсці ЎСЁ ГЭТА ў сваёй кватэры добрапрыстойныя францужанкі ніяк не чакалі... Канфлікт пакаленняў? Расавая дыскрымінацыя? Развязка здзівіць усіх, нават саміх герояў.
Squat у перакладзе з ангельскай азначае незаконнае, самавольнае ўсяленне ў пусты дом.
У спектаклі занятыя:
Алена Красікава, Валянціна Харытонава, Мікалай Вілімовіч, Таццяна Вілімовіч, Марыя Мялешка, Ала Лук’янава, Сяргей Саўко.
Прэм’ера 21 лістапада 2014 года.
Працягласць спектакля 2 гадзіны з антактам.
Спектакль ідзе на рускай мове.
12+

Каментароў яшчэ няма.

Пакінуць каментар

Вы должны войти Авторизованы чтобы оставить комментарий.