Грошы як дождж

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Себасцьян Цьеры
Грошы як дождж
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка
Мастак-пастаноўшчык Надзея Касперчык
Музычнае афармленне Анатоль Кандыба
     Абсурдная сітуацыя. Былі б вы шчаслівыя, калі б у вас рэгулярна з'яўляліся ў кватэры грошы? І ўсё больш і больш. Вы можаце купіць усё, што захочаце! Не ў чым не абмяжоўваеце сябе, таму што грошы як дождж сыплюцца на вас! Павабна? На што вы здольныя дзеля гэтага? Як здолелі б распарадзіцца сітуацыяй? Наколькі моцныя, каб кіраваць ёй? Ці сітуацыя стане дыктаваць вам ўмовы?
Такая гісторыя адбылася з адной сямейнай парай. Як грошы могуць змяніць чалавека, на што гатовыя людзі дзеля іх і ці залежыць шчасце  ад іх колькасц , раскажуць нам са сцэны артысты Васіль Мініч, Наталля Лявонава, Аксана Плікус, Сяргей Вянсковіч.
Прэм'ера 25 жніўня 2019 года
Працягласць спектакля 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам
Спектакль ідзе на рускай мове
18+

Комментарии закрыты.