Удава, каратышка, цюлень і іншыя

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Керэн Клімоўскі
Удава, каратышка, цюлень і іншыя
лірычная камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык - Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык - Надзея Бялова
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
   Керэн Клімоўскі - рускі драматург, празаік, перакладчык. Яе можна назваць грамадзянінам свету. Нарадзілася ў Маскве. Ва ўзросце пяці гадоў з сям'ёй рэпатрыявалася ў Ізраіль. З сёмага па дванаццаты клас жыла ў Мінску, а потым у Санкт-Пецярбургу. У 2008 г. скончыла адначасова два факультэты Універсітэта Браўна (ЗША): тэатральны і параўнальнай літаратуры (ангельскай, рускай, французскай). У красавіку 2014 г. абараніла доктарскую дысертацыю на кафедры славістыкі таго ж універсітэта. Сёння жыве ў г. Мальме (Швецыя). У 2012 г. разам з музыкам, кампазітарам і акцёрам Эліясам Файнгершам заснавала Тэатр КЕФ.
    П'еса К. Клімоўскі «Удава, каратышка, цюлень і іншыя» вытканая з трох навэл пра каханне. Тры навэлы, тры гісторыі кахання. Простыя гісторыі, расказаныя простымі людзьмі.
     Вось ўдава, для якой каханне - гэта, калі выконваеш абяцанні...
Вось ахоўнік у цырку, які пранёс сваё дзіцячае каханне праз усё жыццё...
Для хатняй гаспадыні каханне - гэта страх страціць яго... Бо, чым больш доўжыцца шчасце, тым даражэй давядзецца за яго расплачвацца.
Усе героі, такія розныя і не падобныя адзін на аднаго, спрабуюць адказаць на пытанне - дык што ж такое каханне?
У спектаклі занятыя:
Аксана Плікус, Ігар Уланаў, Таццяна Вілімовіч, Аляксандр Калагрыў, Аляксей Станога, Аксана Машынкова, Дзмітрый Рубель, Наталля Лявонава, Паліна Левіна
Прэм'ера 22 сакавіка 2020 года
Працягласць 1 гадзіна 50 хвілін без антракта
Спектакль ідзе на рускай мове
16+

Комментарии закрыты.