Цмок, Ох і цудоўная табакерка

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звёзд (Нет рейтинга)
Загрузка...

Янка Хадкевiч

Жанр: Казка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аксана Машынкова
Мастак-пастаноўшчык: Юлія Галенеўская
Кампазiтар: Арцём Багдановiч
Музычнае афармленне: Анатоль Кандыба
Балетмайстар: Яўгеній Якуш

Ці можа чалавек з добрым сэрцам і вострым розумам пераадолець перашкоды і перамагчы зло? Безумоўна!
Калі побач мудры Кот, як у Янкі, можна не проста абхітрыць Цмока, але і здабыць каханне Прынцэсы! Той, хто чулы да чужой бяды, заўсёды сустрэне верных сяброў, і той, хто валодае кемлівасцю, абавязкова знойдзе шлях да мэты – асабліва, калі пад рукой ёсць чароўная дудачка і табакерка.
Гэта казачная гісторыя, напоўненая танцамі і спевамі, зацікавіць не толькі юных гледачоў, але і дарослых. Яркае каларытнае рашэнне, нацыянальныя традыцыі і гучанне народных інструментаў напоўняць пастаноўку родным і блізкім нашаму сэрцу сэнсам!

Ролі выконваюць:
Янка - Уладзіслаў Конан / Мікіта Сукач
Каток - Сяргей Саўко  / Мікіта Сукач
Ох, Цмок - Расціслаў Чарнецкі / Яўген Кузьменкоў
Царэўна, Рыбка, Мышка -  Ангеліна Мандрык / Дар’я Валошка / Вікторыя Юруць

Спектакль ідзе на беларускай мове

Прэм'ера спектакля 31 мая 2026 года

Абмежаванне па ўзросце: 0+

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий