
Францішак Аляхновіч
Жанр: Камедыя
Рэжысёры-пастаноўшчыкі - Аксана Машынкова, Вольга Багдановіч
Мастак-пастаноўшчык - Ірына Шабаценка
Кампазітар - Арцём Багдановіч
Музычнае афармленне, аранжыроўка - Анатоль Кандыба
Балетмайстар - Яўгеній Якуш
П’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» — гэта вясёлая камедыя-жарт, у якой праз простыя, але жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю. Галоўныя героі - баба і чорт - узаемадзейнічаюць у нечаканай сітуацыі, што прымушае задумацца пра жыццёвыя каштоўнасці, чалавечыя памылкі і ўменне смяяцца над імі.
Гэты спектакль вабiць сваёй лёгкасцю і глыбінёй адначасова. У ім ёсць і гумар, і мудрасць, і крыху таямніцы. Жарты і дыялогі ў спектаклі выклікаюць смех і спрыяюць разважанню пра тое, як зайздрасць і плёткі навакольных нас людзей могуць парушыць сямейнае счасце.
Спектакль перадае непаўторную атмасферу беларускага народнага каларыту і гумару, служыць звяном якое аб’ядноўвае пакаленні і нагадвае пра важнасць чалавечнасці, дабрыні, кахання і веры адзін ў аднаго.
У спектаклі задзеяны:
Баба - Аксана Машынкова
Чорт - Сяргей Саўко / Валерый Бабкін
Марыська - Дар’я Валошка / Кацярына Нікалаенка
Мікітка - Дзмітрый Рубель / Мікіта Сукач
Прэм'ера спектакля 26,27 верасня 2025 года
Працягласць 1 ч.10 хв. без антракта.
Абмежаванне па ўзросце: 16+
Содержит сцены распития алкогольных напитков исключительно в целях создания художественных образов. Возможно использование сценического дыма.



(29 голосов, средний рейтинг: 3,76 из 5)










