Чорт і баба

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звёзд (Нет рейтинга)
Загрузка...

Чорт и баба. Афиша. премьера

«Чорт і баба»

Францішак Аляхновіч

Рэжысёры-пастаноўшчыкі - Аксана Машынкова, Вольга Багдановіч
Мастак-пастаноўшчык
- Ірына Шабаценка
Кампазітар -  Арцём Багдановіч
Музычнае афармленне, аранжыроўка - Анатоль Кандыба
Балетмайстар - Яўгеній Якуш

У спектаклі задзеяны:
Баба
- Аксана Машынкова, Вольга Жадзько
Чорт - Сяргей Саўко, Валерый Бабкін
Марыська - Дар’я Валошка, Кацярына Нікалаенка
Мікітка - Дзмітрый Рубель, Мікіта Сукач

П’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» — гэта вясёлая камедыя-жарт, у якой праз простыя, але жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю. Галоўныя героі - баба і чорт - узаемадзейнічаюць у нечаканай сітуацыі, што прымушае задумацца пра жыццёвыя каштоўнасці, чалавечыя памылкі і ўменне смяяцца над імі.
Гэты спектакль вабiць сваёй лёгкасцю і глыбінёй адначасова. У ім ёсць і гумар, і мудрасць, і крыху таямніцы. Жарты і дыялогі ў спектаклі выклікаюць смех і спрыяюць разважанню пра тое, як зайздрасць і плёткі навакольных нас людзей могуць парушыць сямейнае счасце.
Спектакль перадае непаўторную атмасферу беларускага народнага каларыту і гумару, служыць звяном якое аб’ядноўвае пакаленні і нагадвае пра важнасць чалавечнасці, дабрыні, кахання і веры адзін ў аднаго.

Прэм’ера спектакля 26,27 верасня 2025 г.

Абмежаванне па ўзросце: 16+

Комментариев еще нет.

Оставить комментарий