Айбаліт і Бармалей

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Айбаліт і Бармалей
Вадзім Карастылёў
Музычная казка для дзяцей і дарослых
Кожнаму з нас з дзяцінства знаёмыя добры доктар Айбаліт і злы разбойнік Бармалей. Персанажы Карнея Чукоўскага, ўвасабляюць дабро і зло, ўступаюць у адвечны канфлікт. Хто ж пераможа? Айбаліт паўстае перад гледачом казачным лекарам, ўсім знаёмым добрым чалавекам, у якога тысяча клопатаў: «Елі нямытыя бананы!?» Яго антыпод Бармалей - традыцыйны злыдзень: «Ведаеш, які я подлы, ведаеш, які я злы! Я жудасна нядобры, я здольны на любую агіднасць!» І разам з тым ён дурашлівы хуліган, які жадае ўсіх перамагчы, але ж вельмі наіўны і нейкі зусім не страшны... Такога Душку Бармалея дзіця не спалохаецца, але пасмяецца з яго і так, пры дапамозе смеху, навучыцца супрацьстаяць дрэннаму.
Захапляльнае музычнае падарожжа весела і ненадакучліва распавядае дзецям і дарослым пра дабро і зло, пра справядлівасць і сапраўднае сяброўства.
Сцэнічная інтэрпрэтацыя сцэнара фільма «Айбаліт-66» (1966 год, рэжысёр Ралан Быкаў).
Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка
Мастак - Уладзімір Пазняк
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
Хормайстар - Ірына Гаранкіна
Балетмайстар - Аляксандр Цебянькоў
У спектаклт занятыя:
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка, Мікалай Вілімовіч, Вераніка Мініч, Наталля Лявонава, Валянціна Харытонава, Аляксандр Калагрыў, Аляксей Станога, Уладзімір Капранаў, Таццяна Абленс, Аксана Машынкова, Марыя Бутрымовіч, Натэла Белугіна, Таццяна Вілімовіч.
Працягласць спектакля 1 гадзіна 15 хвілін без антракту.
Прэм'ера 19 чэрвеня 2010 года.
Спектакль ідзе на рускай мове.
6+

Каментароў яшчэ няма.

Пакінуць каментар

Вы должны войти Авторизованы чтобы оставить комментарий.