
Яна Ходкевич
Жанр: Казка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аксана Машынкова
Мастак-пастаноўшчык: Юлія Галенеўская
Кампазiтар: Арцём Багдановiч
Музычнае афармленне: Анатоль Кандыба
Балетмайстар: Яўгеній Якуш
Ці можа чалавек з добрым сэрцам і вострым розумам пераадолець перашкоды і перамагчы зло? Безумоўна!
Калі побач мудры Кот, як у Янкі, можна не проста абхітрыць Цмока, але і здабыць каханне Прынцэсы! Той, хто чулы да чужой бяды, заўсёды сустрэне верных сяброў, і той, хто валодае кемлівасцю, абавязкова знойдзе шлях да мэты – асабліва, калі пад рукой ёсць чароўная дудачка і табакерка.
Гэта казачная гісторыя, напоўненая танцамі і спевамі, зацікавіць не толькі юных гледачоў, але і дарослых. Яркае каларытнае рашэнне, нацыянальныя традыцыі і гучанне народных інструментаў напоўняць пастаноўку родным і блізкім нашаму сэрцу сэнсам!
Ролі выконваюць:
Уладзіслаў Конан,
Мікіта Сукач,
Сяргей Саўко,
Расціслаў Чарнецкі,
Яўген Кузьменкоў,
Ангеліна Мандрык,
Дар’я Валошка,
Валерый Сакач,
Вікторыя Юруць
Спектакль ідзе на беларускай мове
Прэм'ера спектакля 31 мая 2026 года
Працягласць 60 хв. без антракта.
Абмежаванне па ўзросце: 0+

