2019. Вынікі.

  2019 год пачаўся для нашага тэатра з прыемных навін. Прэміі Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» імя Аляксандра Дубко ў намінацыі «Акцёр года» удастоены артыст нашага тэатра Аляксандр Калагрыў.
 IMG_4247    У студзені да нас прыехаў запрошаны літоўскі рэжысёр Саўлюс Варнас, які паставіў спектакль «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся» паводле п'есы нарвежскага драматурга Генрыка Ібсана. Мастак-пастаноўшчык Таццяна Сакалоўская. Прэм'ера адбылася 9-10 сакавіка. Матэрыял складаны, які прымушае думаць. Мноства пытанняў ставіць перад гледачамі спектакль, і пошук адказаў выклікае напружаную разумовую актыўнасць.
   У сакавіку два спектаклі з рэпертуара нашага тэатра «На ўсякага мудраца даволі прастаты» (рэж. Г.Мушперт) і «Вельмі простая гісторыя» (рэж. О.Машынкова) адправіліся на малыя гастролі ў г.Мінск. Працавалі мы на сцэне Драматычнага тэатра Беларускай Арміі.

Сакавік выдаўся багатым на падзеі. «Чароўны дарунак» – так называецца выстава касцюмаў, якая адкрылася 5 сакавіка. Прадстаўлены касцюмы з аднайменнай казкі, рэжысёр – Віктар Сакалоўскі, мастак- пастаноўшчык – Таццяна Сакалоўская. Праца мастачкі была ўдастоена дыпломам VI Маскоўскага міжнароднага тэлевізійна-тэатральнага фестывалю «Ажыўшая казка» у намінацыі «За мастацтва сцэнаграфіі».

27 сакавіка Міжнародны дзень тэатра!

Да гэтай даты мы падрыхтавалі падарунак – новы фотапраект «Аб Тэатры». Гэта праект «глядацкі», г.зн. тэатр прадстаўлены ў фотаздымках вачыма чалавека, які ўпершыню патрапіў за кулісы і са здзіўленнем убачыў, што ТЭАТР – не толькі сцэна. Аўтар праекта Наталля Салама.

Чатыры дні красавіка гомельскі глядач апладыраваў нашым артыстам! Які поспех мы там мелі! Сведчаннем таму былі авацыі гледачоў пасля кожнага спектакля! Радавалі гамяльчан спектаклямі «451 па Фарэнгейце», камедыяй «Sex, каханне і падаткі» (рэж. Генадзь Мушперт), «Вельмі простая гісторыя» (рэж. О.Машынкова) і казкай для дзяцей «Слонік і Месяц» у пастаноўцы зноў жа О.Машынковай.

17 і 19 траўня на вялікай сцэне адбылася прэм'ера спектакля «Час і сям'я» у пастаноўцы Генадзя Мушперта. На думку гледачоў спектакль выклікаў шмат эмоцый, разважанняў і, што асабліва парадавала, жаданне прыйсці і паглядзець пастаноўку яшчэ раз. Тэма сям'і не можа быць нецікавая для кожнага з нас.

Гродзенскі абласны драматычны тэатр панёс незаменную страту ў 2019 годзе. 21 траўня не стала заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая Генадзьевіча Емяльянава.

 Без имени-1Але жыццё працягваецца. І ў канцы траўня адбылася прэм'ера новага дзіцячага спектакля «Поры года». Казка пра тое, што мы павінны берагчы матухну-прыроду і ўмець карыстацца яе дарункамі. Спектакль паставілі актрыса Аксана Машынкова і мастак-пастаноўшчык Надзея Бялова.
Літаральна за тыдзень да завяршэння 72-га тэатральнага сезона наш тэатр адправіўся на малыя гастролі ў Слонім. На гэты раз слонімскія гледачы ўбачылі казку «Слонік і месяц» пастаноўку «Нараджэнне».
 image
25 жніўня мы адкрылі новы, 73-ы сезон! У гэты дзень адбылася прэм'ера спектакля «Грошы як дождж» паводле п'есы французскага драматурга Себасцьяна Цьеры. Рэжысёр – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка, мастак-пастаноўшчык - Надзея Бялова.

27 верасня на Малой сцэне тэатра адбылася прэм'ера новага старога спектакля. У год свайго 25-годдзя на сцэну ў абноўленым выглядзе вярнуўся спектакль «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання». Гледачы ўбачылі новую сцэнаграфію і касцюмы (мастак Надзея Бялова), новы акцёрскі склад. Дарэчы, спектакль быў паказаны ў рэжыме онлайн па гарадскому тэлеканалу «Гродна +».

10 кастрычніка, у Мінску адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры. Наш тэатр уганараваны дзвюма ўзнагародамі. У намінацыі «Тэатральнае мастацтва» калектыў гродзенскага драматычнага тэатра стаў лаўрэатам Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва. Таксама высока адзначаны ўклад Людмілы Волкавай, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, у развіццё айчыннага тэатральнага мастацтва. Актрыса атрымала Ганаровую грамату Міністэрства культуры.

У сярэдзіне снежня запаліліся агні на нашай навагодняй ёлцы! Мы сустрэлі першых «навагодніх» гледачоў! Вясёлы ранішнік з гульнямі і карагодамі задаў настрой усім. Не пакінуў абыякавым і галоўны падарунак Дзеда Мароза – кранальная гісторыя пра тое, як звяры ў лесе Новы год сустракалі, якую распавялі Вожык, Зайка і Вавёрачка.

Тэатр... Свет шматгранны, таямнічы, вабны і інтрыгуючы! Святло рампы, музыка, заслона... І, нарэшце, на сцэне тыя, хто не перастае нас здзіўляць, захапляць. Тыя, хто прымушае нас пляскаць у далоні, плакаць, смяяцца, словам, перажываць усе эмоцыі. «Эмоцыі тэатра», «Святло і цені»... Усё гэта было. Але не вычэрпваецца наша фантазія! Пад заслону 2019 года мы працягваем знаёміць гледачоў з іх кумірамі! У свет выйшаў новы тэатральны каляндар. У ім адлюстравана ледзь не галоўная тэма ўсіх п'ес. Ды што там п'ес! Ўсяго жыцця! Такім чынам, любімыя артысты ў новым праекце тэатра «Мужчына! Жанчына! Жыцьцё!».

Без имени-1

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.