
№ 13
Рэй Куні
камедыя ў 2-х дзеяннях
Аўтарызаваны пераклад – Міхаіл Мішын
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка
Мастак-пастаноўшчык – Аляксандр Сураў
Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба
Балетмайстар – Аляксандр Цебянькоў
П’еса атрымала прэмію імя Лоуренса Аліўе як лепшая камедыя 1991 года.
Дзеянне адбываецца ў Лондане. Памочнік прэм’ер-міністра Рычард Уілі здымае ў Вестмінстарскім гатэлі апартаменты пад нумарам 13 для спаткання з сакратаркай Джэйн Уорзингтон. Ці то ўплыў злашчаснага нумара, ці то рокавы зьбег абставінаў, але незаконнай страсці перашкаджае літаральна ўсё: у нумары знаходзяць труп невядомага мужчыны, раз-пораз у туды ўрываюцца назойлівы кіраўнік гатэля, жонка Уілі, муж Джэйн і іншыя выпадковыя візіцёры. А расхлёбваць завараную кашу даводзіцца памочніку Рычарда Уілі – няшчаснаму Джорджу Пігдану ...
У спектаклі занятыя:
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка, Васіль Мініч, Святлана Завадская, Аксана Плікус, Марыя Мялешка, Аляксандр Дзям’янаў, Наталля Лявонава, Аксана Машынкова, Сяргей Саўко, Аляксандр Калагрыў, Валянціна Харытонава, Аляксей Станога, Дзмітрый Рубель.
Прэм’ера 29 красавіка 2011 год
Працягласць спектакля 2 гадзіны 10 хвілін.
Спектакль ідзе на рускай мове.
16+