Усе мышы любяць сыр

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Дзюла Урбан
Усе мышы любяць сыр
Казка для дзяцей і дарослых
Рэжысёр-пастаноўшчык - Сяргей Курыленка
Мастак-пастаноўшчык - Вольга Шчарбінская
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
     Казка вугорскага пісьменніка Дзюлы Урбана «Усе мышы любяць сыр» - гэта амаль шэкспіраўскі сюжэт пра Рамэа і Джульету. Толькі для дзяцей.
   Галоўныя героі - белая мышка Фружы і шэры мышонак Шома сустрэліся на сыраварні і пасябравалі. Але іх сяброўству перашкаджаюць бацькі, якія ладзяць сапраўдную мышыную вайну з шэкспіраўскімі жарсцямі! Дзеці не разумеюць прычын ўзаемнай варожасці белых і шэрых бацькоў. Яны так падабаюцца адзін аднаму і так хочуць сябраваць, што адчайна і бясстрашна адпраўляюцца па дапамогу да...
   Але мы не будзем раскрываць увесь сюжэт. Скажам толькі, што дзіўныя ператварэнні і прыгоды прымусяць герояў зразумець, што іх жорсткія сваркі бессэнсоўныя, а ўсе мышы аднолькава любяць сыр.
У спектаклі занятыя:
Валянціна Харытонава, Аляксандр Дзям'янаў, Дзмітрый Рубель, Васіль Мініч, Вераніка Мініч, Натэла Бялугіна, Яўген Пужайла.
Прэм'ера 11-12 красавіка 2020 года
Працягласць 55 хвілін
6+

Комментарии закрыты.