Святыя пачвары

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Святыя пачвары
Жан Както
Меладрама аб театры
Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык – Надзея Бялова
Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба
«Нашы прыхільнікі не адважваюцца прыходзіць за кулісы - у гэтым іх галоўная памылка!» - паведамляе па сакрэце акторка Эстэр маладой госці з глядзельнай залы ...
Мы таксама можам паўтарыць за нашай гераіняй: тэатр адкрыты! Аголены! Расхінуты! У тым-та і ўвесь сакрэт, што кожны раз, адкрываючы заслону, тэатр адкрывае ўсяго сябе і прапануе АДКРЫЦЦЁ. Прыходзьце ў наш дзіўны свет, дзе штучна ўсё, акрамя пачуццяў, запалу, слёз і смеха. Дзе шчырасць - самая дарагая валюта, дзе, у адрозненні ад іншых светаў, добры чалавек - гэта прафесія.
Прыслухаўшыся да парад Жана Както, якія ён даваў першым пастаноўшчыкам ў 1939 годзе, мы іграем спектакль па-за канкрэтнай эпохай і краінай. Мы іграем пра акцёраў, бо самі акцёры - аб чалавечай і творчай сталасці. Мы гуляем аб адкрытасці і шчырасці, бо толькі так можна звяртацца да гледача. Мы гуляем з аптымізмам, бо вельмі любім шчаслівыя фіналы.
У спектаклі занятыя: Аксана Плікус, Аляксандр Калагрыў, Марыя Бутрымовіч, Ірына Купчанка, Анастасія Мучко.
Працягласць спектакля 2 гадзіны з антрактам
Прэм'ера 29 верасня 2017 года
Спектакль ідзе на рускай мове
16+

Комментарии закрыты.