Свабодная пара

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Свабодная пара                             
Дарыё Фо, Франка Рамэ
сямейная камедыя ў 2-х дзеяннях
Рэжысёр-пастаноўшчык – Андрэй Гузій (г.Мінск)
Мастак-пастаноўшчык – Аляксандр Сураў
Музычнае афармленне – Уладзімір Пятровіч
Аўтарамі аднайменнай п’есы з’яўляюцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі па драматургіі Дарыё Фо і Франка Рамэ.
Герой п’есы – інжынер Мамбреці прапануе сваёй жонцы Антоніі ажывіць, надакучлівы шлюб і зрабіць яго “свабодным”, без узаемных абавязацельстваў у вернасці і любові. На яго думку толькі так можна захаваць сумленныя і доўгія шлюбныя адносіны. Жонка ўсё разумее і згаджаецца, прычым з выгадай для сябе.
Дарыё Фо, ператварыў гэтую звычайную гісторыю ў бліскучую камедыю, перапоўненую глыбокім сэнсам. Героі, з тонкім пачуццём гумару і самаіроніяй, успамінаюць і “прайграюць на публіцы” сваю шматгадовае сямейнае жыццё. Яны мімаволі разважаюць пра вечнае, спрабуючы вярнуць даўно згублены сэнс такіх паняццяў, як шчасце, каханне, сям’я.
Камічны эфект ад усяго таго, што адбываецца, ўзмоцнены прыёмам “тэатр у тэатры”, а гледачы становяцца непасрэднымі сведкамі на працэсе па “справе аб шлюбнай нявернасці”. Сярод жартаў і дасціпных дыялогаў ўзнікае пытанне: калі двое пражылі разам шмат гадоў ці адыходзіць каханне? І няўжо здрада – адзіны спосаб афарбаваць сямейнае жыццё?
Гэтыя пытанні хвалююць усіх мужчын і жанчын на ўсёй зямлі і ва ўсе часы.

У спектаклі занятыя:
Аксана Плікус, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шэлкаплясаў, Аляксандр Шэлкаплясаў.

Прэм’ера 31 сакавіка 2012 года
Працягласць спектакля 1 гадзіна 20 хвілін.
Спектакль ідзе рускай мове
18+

Каментароў яшчэ няма.

Пакінуць каментар

Вы должны войти Авторизованы чтобы оставить комментарий.