Планета

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Планета
Яўген Грышкавец
маналог для дваіх
Рэжысура і сцэнаграфія - Аляксандр Калагрыў
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
Аўтар маналогу гераіні Ганна Дуброўская
Сюжэт спектакля пераказаць немагчыма, ды яго - у звыклым значэнні слова - і няма. Гледачы акунаюцца ў свет выпадковых слоў, недамовак і неабавязковых дробязяў, якія складваюцца ў гармонію.
У вялізным горадзе жывуць мужчына і дзяўчына - ён не ведае яе, яна не ведае яго. Можа быць, ён яе прыдумаў: уявіў сабе свой ідэал, закахаўся ў яго, а яна ўзяла, ды і матэрыялізавалася...
    Мужчына кажа пра сябе, жанчына - пра тое, як любяць жанчыны; мужчына - аб рэкламных стэндах, начных дарогах, імпартных аўтамабілях, аб палёце вакол зямнога шара ў пошуках кахання, - ад Атлантыкі да антарктычных пінгвінаў. Можна абляцець ўсю Зямлю, а толку не будзе - як, зрэшты, і ад сядзення на адным месцы...
    Героі не знойдуць адзін аднаго, а можа, і знойдуць... На "Планеце" можна сумаваць - але можна і ўсміхацца, у гэтым і ёсць сутнасць нашай сумнага і чароўнага жыцця.
У спектаклі занятыя:
Аляксандр Калагрыў, Аксана Машынкова.
Працягласць 1 гадзіну 20 хвілін.
Прэм'ера 27 студзеня 2007 года.
Аднаўленне 4 студзеня 2021 года.
Спектакль ідзе на рускай мове.
14+

Каментароў яшчэ няма.

Пакінуць каментар

Вы должны войти Авторизованы чтобы оставить комментарий.