Калі мы, мёртвыя, абуджаемся

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Калі мы, мёртвыя, абуджаемся
Генрык Ібсэн
метафізіка кахання
 «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся» - п'еса Г. Ібсэна, у якой дастаткова мудрагелісты, ці ледзь не дэтэктыўны сюжэт. Але рэжысёр, які прыехаў пазнаёміць нас з творчасцю нарвежскага драматурга, Саўлюс Варнас і мастак-пастаноўшчык Таццяна Сакалоўская не абмяжоўваюцца пераказам сюжэту, а працягваюць намечанае Г. Ібсэнам даследаванне метафізікі кахання і вераць у магчымасць пранікнення ў таямніцу вечнага абсалютнай жыцця, якая існуе побач са звычайным, бачным жыццём - бо наша стаўленне да Бясконцасці і ёсць тое, што адрознівае нас ад іншага чалавека. У героях п'есы жыве маўклівая ўпартасць і засяроджанасць здаровых некранутых людзей - спакойных і ўдумлівых - блізкіх да самой прыроды. Ібсэн шукаў герояў, якія ірвуцца да светлай будучыні і яго героі прадукт мысляра, а не побытапісальніка. Гэтая наша спроба акунуцца ў свет герояў Ібсэна, перанесеных праз стагоддзе ў нашы дні, думаем будзе цікавым досведам як для тэатра, так і для гледачоў, якія прыйдуць на спектакль «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся».
Рэжысёр-пастаноўшчык - Саўлюс Варнас (Літва)
Мастак-пастаноўшчык - Таццяна Сакалоўская
Мастак па святле - Саўлюс Варнас
У спектаклі занятыя:
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шэлкаплясаў, Марыя Бутрымовіч, Аляксандр Калагрыў, Аляксандр Дзям'янаў, Аксана Плікус, Ганна Іванова, Дзмітрый Рубель, Яўген Пужайла, Міклай Вілімовіч, Вавіль Мініч.
Прэм'ера спектакля - 9-10 сакавіка 2019 года.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Працягласць 2 гадзіны з антрактам.
16+
Фота Наталлі Салама

Фота Руслана Хілімончыка

Комментарии закрыты.