Cезон адкрыты. Адбылася прэм’ера

     Са святам, дарагія гледачы!!! 25 жніўня мы адкрылі новы, 73-і сезон! Адбылася прэм'ера спектакля «Грошы як дождж» паводле п'есы французскага драматурга Себасцьяна Цьеры. Рэжысёр - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка. Тыя, хто паспеў набыць квіткі, ужо змаглі пазнаёміцца з незвычайным прыроднай з'явай у нашым тэатры, а хто не патрапіў на першую прэм'еру, зможа выкупацца ў «дажджы» 30 жніўня. Але нагадваем, што адчынены не толькі сезон «дажджоў»!
    На гэтым тыдні рады будзем бачыць вас на гэтак жа прэм'ерным спектаклі «Час і сям'я», дзе вы зможаце задумацца аб хуткаплыннасці жыцця, пра адносіны з блізкімі людзьмі, пра сямейныя каштоўнасці і ў рэшце рэшт пра час, які мы так мала цэнім; на спектаклях, што даўно ўвайшлі ў рэпертуар, але карыстаюцца нязменнай цікавасцю ў гледачоў: «Вельмі простая гісторыя», «Нараджэнне»; ад душы пасмяяцца на камедыі «Шыкоўнае вяселле». Як вы ўжо паспелі заўважыць, прэм'ер у нас для вас дастаткова! Нават маленькіх тэатралаў мы не абышлі ўвагай і запрашаем на новую яркую, інтэрактыўную, пазнавальную казку «Поры года».
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.