451 па Фарэнгейце

Адольф Шапіра
451 па Фарэнгейце
фантастыка

Рэжысёр-пастаноўшчык: Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык: Надзея Касперчык
Музычнае афармленне: Анатоль Кандыба

    Спектакль «451  па Фарэнгейце» пастаўлены па матывах аднайменнага навукова-фантастычнага рамана-антыўтопіі Рэя Брэдберы, выдадзенага ў 1953 годзе.
У эпіграфе рамана гаворыцца, што тэмпература ўзгарання паперы - 451 ° F (233 ° C).
    У рамане апісваецца грамадства, якое абапіраецца на масавую культуру і спажывецкае мысленне, у якім усе кнігі, якія прымушаюць задумвацца пра жыццё, падлягаюць спаленню; захоўванне кніг з'яўляецца злачынствам; а людзі, здольныя крытычна думаць, аказваюцца па-за законам.
Галоўны герой рамана, Гай Монтэг, працуе «пажарным» (што ў рамане мае на ўвазе спаленьне кніг), будучы упэўненым, што выконвае сваю працу «на карысць чалавецтва». Але ў хуткім часе ён расчароўваецца ў ідэалах грамадства, часткай якога ён з'яўляецца, становіцца ізгоем і далучаецца да невялікай падпольнай групы маргіналаў, прыхільнікі якой завучваць тэксты кніг, каб выратаваць іх для нашчадкаў.
У спектаклі занятыя:
Ігар Уланаў, Марыя Мялешка, Таццяна Вілімовіч, Аляксандр Калагрыў, Мікалай Вілімовіч, Аляксей Станога, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава, Наталля Лявонава, Вольга Жадзько,  заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шэлкаплясаў.
Працягласць спектакля 2 гадзіны 40хвілін з антрактам.
Прэм'ера 6 красавіка 2017 года
Спектакль ідзе на рускай мове.
14+