Труфальдзіна з Бергама
па п'есе Карла Гальдоні «Слуга двух гаспадароў»
мюзікл у 2-х дзеяннях
Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны артыст Расіі Сяргей Шалагін
Мастацкае афармленне - Алег Малчанаў
па п'есе Карла Гальдоні «Слуга двух гаспадароў»
мюзікл у 2-х дзеяннях
Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны артыст Расіі Сяргей Шалагін
Мастацкае афармленне - Алег Малчанаў
Гісторыя вясёлага ашуканца і прайдзісвета, які служыць адначасова двум гаспадарам. Выдатныя і знаёмыя з дзяцінства мелодыі А. Колкера перанясуць вас на час у Венецыю - горад закаханых, горад карнавалаў.
«Яшчэ ніхто не мог служыць двум гаспадарам адначасова!». Спрытны і вёрткі плут Труфальдзіна з лёгкасцю абвяргае гэта ў бліскучай музычнай камедыі ленінградскага кампазітара Аляксандра Колкера па матывах п'есы Карла Гальдоні «Слуга двух гаспадароў». Абаяльны махляр прымудраецца з выгадай для сваёй кішэні зладзіць асабістае шчасце сваіх спадароў, ды яшчэ і сваё ўласнае. Каханне, інтрыгі, двубоі, запальныя танцы, гумар і цудоўны вакал - у лепшым расійскім мюзікле «ТРУФАЛЬДЗІНА з Бергама»!
