Споведзь душы
Да 180-годдзя П.І. Чайкоўскага
Да 180-годдзя П.І. Чайкоўскага
Камерны аркестр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Гродзенская капэла» прадстаўляе праграму «Споведзь душы», якая праходзіць у рамках святкавання 30-гадовага юбілею камернага аркестра і 180-годдзя выдатнага рускага кампазітара П.І.Чайкоўскага. У канцэрце будуць выкананы творы Чайкоўскага: Сцэны з оперы «Яўген Анегін», Інтрадукцыя і мазурка з музыкі да хронікі А.Астроўскага «Дзмітрый Самазванец і Васіль Шуйскі», Накцюрн для віяланчэлі з аркестрам і Сімфонія В5. Салісты - лаўрэат Міжнароднага конкурсу, сапрана Марына Гаравая, віяланчэлістка Ірына Грыц і барытон Уладзімір Гаравы.
