Учора на сцэне нашага тэатра адбыўся гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра Беларусі. Артысты прадставілі арыі з опер і аперэт, а так жа балетныя нумары. Для нашага горада, які не мае свайго балета, роўна як і опернай трупы, безумоўна, гэта яркая і запамінальная падзея. Склад быў зорны! У выкананні народных артыстаў Рэспублікі Беларусь Ніны Шарубінай, Уладзіміра Пятрова, прагучалі вядомыя арыі з аперэт «Прынцэса цырка», «Джудзіта», «Перыкола» і інш. Балетныя нумары выклікалі авацыі гледачоў! Доўга не адпускалі са сцэны народную артыстку Вольгу Гайко, пасля поўнага зачаравання нумера «Лебедзь» Сэн-Санса, як і ўладальніка медаля Францыска Скарыны Івана Савянкова, які выканаў варыяцыі Андрэя з балета «Тарас Бульба». Пасля вядомай «О Sole Mio» ў выкананні народнага артыста Сяргея Франкоўскага, апладзіравалі стоячы. Тым, хто не змог трапіць на гэтае прадстаўленне, мы публікуем фотасправаздачу!





