Гродзенскі абласны драматычны тэатр панёс незаменную страту. Сёння, 21 траўня, не стала заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая Генадзевіча Емяльянава.
Ён пакінуў нас на 73 годзе жыцця.
Мікалай Генадзевіч ўнёс неацэнны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, быў бясконца любім калегамі і гледачамі. Выдатны, таленавіты артыст, непаўторны дырэктар тэатра, клапатлівы настаўнік, надзейны таварыш, бездакорны прыклад паводзін у калектыве. Практычна ўсе артысты гродзенскага тэатра ў свой час упершыню выходзілі на сцэну ў яго суправаджэнні, у яго партнёрстве. Незвычайны магнетызм, тонкі гумар, добразычлівасць, уласцівыя гэтаму чалавеку, прыцягвалі да яго навакольных. Больш за 100 роляў сыграных ім пакінулі незабыўны след у сэрцах гледачоў.
Смуткуем разам з роднымі і блізкімі, выказваем ім спачуванні ў сувязі з цяжкай стратай.
Развітанне з Артыстам адбудзецца ў чацвер, 23 траўня, з 10 да 11 гадзін у фае вялікай залы тэатра.