Гэта сталярны цэх нашага тэатра. Там вырабляюць дэкарацыі для спектакляў. А гэтыя бярвёны - нарыхтоўкі. І, о цуд! Адно з гэтых ссечаных мёртвых бярвенняў дало такі прыгожы, сакавіты параснік!
Вось мы і думаем... Вельмі сімвалічна - тэатр стварае спектаклі, якія прымушаюць нас думаць, суперажываць, абуджае ў нас нейкія новыя душэўныя струны і, як бачым, нараджае новае жыццё, якое ўсімі сіламі імкнецца да святла!
І нават пень у вясновы дзень бярозкай таксама марыць стаць!
І вось, калі мы распавялі пра цуд у сталярным цэху, нам прыйшла ў галаву думка: чаму б не пазнаёміць вас з усімі ўчасткамі тэатра (а іх у нас нямала), якія дапамагаюць ствараць тое, што вы бачыце на сцэне! І хай такі цуд адбываецца не ў кожным цэху, бо бярвенні ляжаць не ўсюды , але ўсё, што робяць нашы майстры па- свайму дзіўна!
Таму зазірайце!