Чароўны дар.
Мы працягваем дарыць вам магчымасць зазірнуць у «каморы» тэатра і бліжэй пазнаёміцца з касцюмамі са спектакляў, якія вы звычайна бачыце толькі з глядзельнай залы. «Чароўны дарунак» - так называецца выстава касцюмаў, якая дзейнічае з 5 сакавіка. Гледачы, якія наведалі тэатр, змогуць не толькі паглядзець спектакль, але і азнаёміцца з экспазіцыяй, якая размясцілася ў фае вялікай залы. Гэта выстава касцюмаў з аднайменнай казкі, рэжысёр - Віктар Сакалоўскі, мастак- пастаноўшчык - Таццяна Сакалоўская, праца якой была ўдастоена дыпломам VI Маскоўскага міжнароднага тэлевізійна-тэатральнага фестывалю «Ажыўшая казка» у намінацыі «За мастацтва сцэнаграфіі». Радуе ваша ўвагу і жывая цікавасць да праекту! Мы будзем старацца працягваць такую практыку і прыадчыняць для вас некаторыя таямніцы тэатральнага закуліснага жыцця.