21 кастрычніка спектакль «451 па Фарэнгейце» працягнуў фестывальны паказ у рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў секцыі драматычных тэатраў. Паказ праходзіў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М. Горкага. Зала была поўная. Мінскага гледача цяжка здзівіць, ён дастаткова дасьведчаны: шмат фестываляў, гастроляў, ёсць з чым параўноўваць. Таму парадавалі апладысменты і прыём нашай пастаноўкі. Цяпер застаецца чакаць рашэння журы.
21 снежня на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.