Гэтай восенню, зусім хутка, у пяты раз вызначацца лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі. У пачатку жніўня Міністэрства культуры краіны абвясціла фіналістаў конкурсу.
Трэба адзначыць, што заяўкі на ўдзел у ім падалі як дзяржаўныя тэатры, так і прыватныя калектывы з усіх абласцей краіны. На першым этапе журы абірала сярод больш як сотні пастановак. Сярод фіналістаў і спектакль нашага тэатра "451 па Фарэнгейце" А.Шапіры у пастаноўцы галоўнага рэжысёра Генадзя Мушперта. Паказ нашага спектакля адбудзецца 21 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.