KIERUNEK WSCHÓD

     Учора, 24 верасня, тэатр вярнуўся з фестывальнай паездкі ў г. Беласток (РП). Мы былі запрошаны са спектаклем «Паляванне на пацукоў» у пастаноўцы галоўнага рэжысёра Генадзя Мушперта. Вядома, родны гродзенскі глядач самы лепшы, але хочацца адзначыць, што польскія гледачы таксама не абдзялілі нас сваёй увагай! З самага пачатку спектакль ішоў у суправаджэнні вельмі добразычлівай рэакцыі глядзельнай залы. Смяяліся, суперажывалі разам з артыстамі, што пацвярджала тое, што гледачы выдатна разумелі сэнс спектакля і паміж намі не існуе моўных бар'ераў – і палякі і беларусы цудоўна разумеюць адзін аднаго!
     Фестываль «Напрамак Усход» яшчэ зусім малады – праходзіць толькі ў другі раз і збірае тэатры краін Усходняга партнёрства. Акрамя нас у сёлетнім прынялі ўдзел Нацыянальны ўкраінскі драматычны тэатр ім. Занькавецкай (г.Львоў), Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (г. Мінск), тэатры Польшчы і Літвы.
    Дадому прывезлі дыплом удзельніка, спецыяльны прыз і ўспаміны добразычлівай сяброўскай атмасферы.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.