Для вас, гледачы!

     Не гледзячы на цудоўнае, амаль летняе надвор'е, калі ў выходныя дні ўсе едуць за горад адпачываць, у нашым тэатры не спыняецца напружаны творчы працэс.
   Поўным ходам ідуць рэпетыцыі новага спектакля па п'есе ўкраінскага драматурга Марыі Ладо «Вельмі простая гісторыя».
Гэта сапраўды вельмі простая гісторыя з немудрагелістым сюжэтам, але, тым не менш, яна закранае самыя тонкія струны душы чалавечай, нагадваючы нам пра тыя каштоўнасці, якія губляюцца ў жыццёвай мітусні, у практычнасці і прагматычнасці нашага быцця.
Дзеянне адбываецца ... у хляве. І менавіта жывёлы, якія жывуць там, распавядаюць нам пра жыццё і смерць, пра іх баланс і раўнавагу, пра адданасць, самаахвярнасць, пра грэх і, нарэшце, пра усёпераможнае прабачэнне ікаханне!
      Прэм'ера адбудзецца 9-10 чэрвеня 2018 г.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.