Балетная студыя тэатра аб’яўляе набор

Дарагія сябры!

Балетная студыя тэатра аб'яўляе набор дзяцей з 5 да 9 гадоў па кірунку «класічны танец». Гэта студыя, якая адкрывае новыя таленты, развівае артыстызм, сумяшчае эстэтычнае і фізічнае выхаванне. Тут вашыя дзеці змогуць развіць гнуткасць і цягавітасць і навучыцца прыгожа рухацца.

Заняткі на высокім прафесійным узроўні праводзіць балетмайстар тэатра Дуброўская Ларыса Барысаўна .

Кошт навучання 35 рублёў у месяц. Арганізацыйны сход 1 верасня 2018 г. у 15.00 у кабінеце 39 (рэпетыцыйная зала).

Даведкі і запіс па тэл.: +375 (29) 202 45 61

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (1 адзнак, сярэдняе: 5,00 из 5)
Загрузка...

Комментарии закрыты.