Дзве Марфушы

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Аксана Машынкова
Дзве Марфушы
казка
Рэжысёр-пастаноўшчык - Аксана Машынкова
Мастак-пастаноўшчык - Надзея Касперчык
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
Харэограф - Вікторыя Бальцэр
У хатцы на лясным узлеску жывуць дзве сястрыцы: Марфуша-старэйшая і Марфуша-малодшая. Старэйшая сястра гаспадарчая і працавітая, а малодшая – лянівая і непаслухмяная. Не хоча Марфуша-малодшая ні вучыцца, ні дапамагаць па гаспадарцы, а хоча яна толькі ў ложку цалюткі дзень валяцца ды ватрушкі есцi. А аднойчы вырашаецца малодшая сястра на падман, каб завалодаць куфэркам з падарункамі, якія старэйшай сястры па праву належаць. Ды толькі ні адзін падман ніколі не застаецца беспакараным. Вось і ў Марфушы-малодшай вырастаюць вялізныя вушы і нос. Ці зможа дзяўчынка вярнуць сабе ранейшае аблічча? Ці зможа зразумець, што лянота, хлусня і непаслухмянства да дабра не прыводзяць?
У спектаклі занятыя:
Таццяна Вілімовіч, Вольга Жадзько, Таццяна Марчукевіч, Яўген Пужайла.
Працягласць спектакля 50 хвілін
Прэм'ера 10, 11 чэрвеня 2017 года
Спектакль ідзе на рускай мове
0+

Комментарии закрыты.