Учора ў тэатры адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды адразу дзвюх маючых адбыцца прэм'ер.
Галоўны рэжысёр тэатра Генадзь Мушперт 3 і 4 чэрвеня прадставіць свой спектакль «Паляванне на пацукоў». Спектакль будзе ісці на беларускай мове. Гэта аўстрыйская п'еса. Нягледзячы на італьянскае прозвішча - аўтар, Петэр Турыні, аўстрыец. П'еса даволі старая, напісаная была яшчэ ў 70-я гады ХХ стагоддзя. У свой час ставілі яе даволі шмат. Асабліва ў тэатрах маленькіх і студэнцкіх.

Генадзь Мушперт:
- Жанр спектакля мы вызначылі як танга без антракту. Таму што ў гэтай п'есе гаворка ідзе аб запале. А больш жарснага за танга нічога на свеце няма. І сам спектакль пачынаецца і заканчваецца танцам у выкананні нашых акцёраў.
Гэты спектакль для моладзі, для людзей, старэйшых за 50 ён будзе не цікавы. Гэтую п'есу не трэба глядзець да 16 гадоў, бо яшчэ не зразумела. І не трэба глядзець пасля 50, таму што ўжо забыліся, ужо не зразумела. Гаворка ідзе пра тое, як вырашыцца пераадолець сваю асабістую прастору. На самой справе гэта вельмі цяжка. Ва ўсе часы ёсць шмат людзей, якія так і не адважыліся пераадолець сябе і ўпусціць у сваю асабістую прастору каго-небудзь.
Праз тыдзень, 10 і 11 чэрвеня, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка прапануе сваё прачытанне п'есы англійскага драматурга Робіна Хоудона «Шыкоўнае вяселле».

Сяргей Курыленка:
- Спектакль «Шыкоўнае вяселле» поўная супрацьлегласць пастаноўцы Генадзя Уладзіміравіча. Там драма, тут камедыя. Гэта камедыя палажэнняў. Калі сітуацыя працуе сама за сябе. Гэта папулярны ў гледача жанр, таму што ўсё адбываецца лёгка і вельмі смешна. Камедыі патрэбныя тэатру. Нам трэба выконваць фінансавы план. Глядач значна больш ахвотна ідзе на камедыю, чым на што-небудзь іншае. Сітуацыя гэтая, вядома, не добрая. У гэтым ёсць і віна тэатра, і мая віна таксама. Але, на жаль, інакш не атрымліваецца.
Гэтая п'еса спадабалася мне сваёй гісторыяй, яна пра каханне. Чалавек збіраецца ажаніцца, але раптам высвятляецца, што гэта было не каханне. А сапраўднае каханне сустракаецца перад самым вяселлем з другой. Тое каханнеў, якое людзі шукаюць ўсё жыццё і не заўсёды знаходзяць. Гэтая п'еса больш пра каханне. Не пра здраду, не гледзячы на тое, што апошняя прысутнічае.
Запрашаем усіх на прэм'ерныя паказы спектакляў "Паляванне на пацукоў" і "Шыкоўнае вяселле".