Бураціна ў Смарагдавым горадзе

Леанід Уладзімірскі
Бураціна ў Смарагдавым горадзе
казка
Рэжысёр-пастаноўшчык - Сяргей Яскевіч
Мастак-пастаноўшчык - Антаніна Калагрыў
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
У Смарагдавым горадзе здарылася бяда.
Злы Людаед схапіў Пудзілу Мудрага і збіраецца зламаць чароўны гадзіннік дабрыні, каб правіць Смарагдавым горадам.
Адважны Бураціна з сяброўкай Мальвінай адправіліся ў новыя прыгода. Ім трэба абавязкова абхітрыць Людаеда і выратаваць Пудзіла.
Спектакль для юных тэатралаў у вясёлай і павучальнай манеры паказвае, наколькі важныя сумленнасць і дабрыня, сяброўства і спагадлівасць.
Песні, танцы, смешныя розыгрышы і любімыя героі дзяцінства яшчэ раз дакажуць, што добрыя казкі патрэбныя і дзецям, і бацькам.
У спектаклі занятыя:
Сяргей Саўко, Таццяна Марчукевіч, Дзмітрый Рубель, Уладзімір Капранаў.
Прэм'ера 24, 25 красавіка 2021 года
Спектакль ідзе на рускай мове