Паход у тэатр, як правіла, гэта падзея. Да яго, несумненна, рыхтуюцца. Вельмі прыемна прыйсці ва ўтульнeю залу, уладкавацца ямчэй і акунуцца ў атмасферу спектакля. Дэкарацыі, касцюмы, ігра акцёраў... Захоплівае ўсё! Але не менш захапляльным з'яўляецца і закуліссе любой пастаноўкі.
Перш чым гледачы ўбачаць спектакль, за кулісамі ўпарта працуюць дзясяткі спецыялістаў.
Мы ўжо пісалі, што акцёры пачалі рэпетыцыі новага спектакля «Смерць Тарэлкіна» па п'есе А. Сухаво-Кабыліна.
Не адстаюць і нашы службы. У пашывачны цэху таксама ва ўсю кіпіць праца. Эскізы, лекала, узоры тканін... Нашы майстрыхі ўжо прыступілі да вырабу касцюмаў.