Старанавагоднія хіты

Старанавагоднія хіты
Канцэрт класічнай музыкі
   Камерны аркестр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Гродзенская капэла» запрашае на вялікую святочную праграму «Старанавагоднія хіты». Два аддзялення праграмы ўключаюць музыку сям'і Штраўс, якая радуе сваёй шчырасцю, бляскам і весялосцю ўжо шматлікія пакаленні слухачоў. У канцэрце прагучаць самыя папулярныя полькі, вальсы, маршы і сцэны з аперэт «Лятучая мыш», «Цыганскі барон» і інш.
Яркім і незабыўным упрыгожаннем праграмы стануць творы Дж. Расіні, П. Чайкоўскага, Х. Люмбю, В. Моцарта, Ж. Офенбаха, Ф. Легара, І. Кальмана, І. Дунаеўскага і інш.
У канцэрце прымаюць удзел салісты: лаўрэат міжнародных конкурсаў Марына Гаравая (сапрана), Марыя Райдзюк (сапрана), Вольга Кананкова, Уладзімір Гаравы (барытон), дырыжор Уладзімір Борматаў.
Слухачоў чакае незвычайны цуд сустрэчы з шэдэўрамі музычнай класікі.