Бетховен назаўжды
Камерны аркестр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Гродзенская капэла"
Камерны аркестр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Гродзенская капэла"
Канцэрт класічнай музыкі
Праграма камернага аркестра Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Гродзенская капэла" «Beethoven forefer» завяршае цыкл канцэртаў, прысвечаных 250-годдзю вялікага нямецкага кампазітара Людвіга ван Бетховена.
У праграме канцэрта прадугледжаны сюрпрыз для слухачоў Беларусі - выкананне араторыі "Хрыстос на Алейнай гары".
Гэты твор прагучыць у нашай краіне ўпершыню.
У прэм'ерным выкананні прымаюць удзел артысты камернага аркестра і камернага хору Гродзенскай капэлы, упершыню ў творчай еднасці з артыстамі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь акадэмічнай капэлай імя Р.Шырмы.
Сімфонію В7 Л.Бетховена Рамэн Ралан ахарактарызаваў як "сама шчырасьць сэрца, вольнасць, моц. Гэта вар'яцкае марнатраўства магутных, нечалавечых сіл - марнатраўства без усякага намеру, а радасці дзеля - весялосці разлітай ракі, што вырвалася з берагоў і залівае ўсё".
салісты
- салістка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк (сапрана)
- саліст Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Віктар Мендзелееў (тэнар)
- саліст Гродзенскай капэлы Уладзімір Гаравы (барытон).
