Мы зноў сярод лепшых!

    З 1 па 7 верасня ў Смаленску прайшоў VII Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг». Наш тэатр прадставіў да ўдзелу спектакль «Вельмі простая гісторыя» паводле п'есы Марыі Ладо. Мы рады паведаміць, што праца мастака-пастаноўшчыка спектакля Надзеі Бяловай уганаравана дыпломам ў намінацыі «Лепшая сцэнаграфія».
Сёмы «Каўчэг» быў прысвечаны 225-годдзю з дня нараджэння А. С. Грыбаедава і 240-годдзя з дня стварэння Смаленскага драматычнага тэатра.
У гэтым годзе ў праграме фестывалю было заяўлена 19 спектакляў розных тэатраў з Расіі, Рэспублікі Беларусь, Швецыі і Польшчы.
Свае карэктывы ў арганізацыю фестывальных праглядаў у гэтым годзе, на жаль, унёс каранавірус. Арганізатары прынялі меры: з 19 спектакляў ўжывую госці фестывалю ўбачылі толькі сем. Іншыя шэсць спектакляў паказалі ў афіцыйнай групе тэатра Вконтакте, і яшчэ шэсць канкурсантаў прадставілі свае працы «завочна» - на закрытых паказах для журы. У журы ўвайшлі знакамітыя пісьменнікі, драматургі, рэжысёры, тэатральныя крытыкі і журналісты.
Без имени-2
Смоленск-2020
Смоленск-2020-сценография
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.