451 па Фарэнгейце

Адольф Шапіра
451 па Фарэнгейце
фантастыка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык: Надзея Касперчык
Музычнае афармленне: Анатоль Кандыба
    Спектакль «451  па Фарэнгейце» пастаўлены па матывах аднайменнага навукова-фантастычнага рамана-антыўтопіі Рэя Брэдберы, выдадзенага ў 1953 годзе.
У эпіграфе рамана гаворыцца, што тэмпература ўзгарання паперы - 451 ° F (233 ° C).
    У рамане апісваецца грамадства, якое абапіраецца на масавую культуру і спажывецкае мысленне, у якім усе кнігі, якія прымушаюць задумвацца пра жыццё, падлягаюць спаленню; захоўванне кніг з'яўляецца злачынствам; а людзі, здольныя крытычна думаць, аказваюцца па-за законам.
Галоўны герой рамана, Гай Монтэг, працуе «пажарным» (што ў рамане мае на ўвазе спаленьне кніг), будучы упэўненым, што выконвае сваю працу «на карысць чалавецтва». Але ў хуткім часе ён расчароўваецца ў ідэалах грамадства, часткай якога ён з'яўляецца, становіцца ізгоем і далучаецца да невялікай падпольнай групы маргіналаў, прыхільнікі якой завучваць тэксты кніг, каб выратаваць іх для нашчадкаў.
У спектаклі занятыя:
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шэлкаплясаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава, Ігар Уланаў, Марыя Мялешка, Таццяна Вілімовіч, Аляксандр Калагрыў, Мікалай Вілімовіч, Аляксей Станога, Наталля Лявонава, Вольга Жадзько, Дзмітрый Рубель.
Працягласць спектакля 2 гадзіны 40хвілін з антрактам.
Прэм'ера 6 красавіка 2017 года
Спектакль ідзе на рускай мове.
14+