27 сакавіка па ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень тэатра. Нашаму прафесійнаму святу без малога 60 гадоў. Упершыню гэты дзень адзначылі ў 1961 годзе. Звычайна ў сувязі са святкаваннем арганізоўваюцца тэатральныя фестывалі, праходзяць тэматычныя выставы і святочныя пастаноўкі. У гэты дзень паказваюць прэм'ерныя спектаклі, ўручаюць прэміі, запрашаюць гледачоў сустрэцца з акцёрамі і зазірнуць за кулісы. У гэтым годзе з'явіўся яшчэ адзін цікавы спосаб адзначыць Міжнародны дзень тэатра - онлайн-паказы спектакляў. Наш тэатр таксама вырашыў далучыцца да гэтага папулярнага спосабу зносін з гледачамі. Мы адкрываем доступ да некаторых нашых спектакляў з 27 сакавіка.
Вы зможаце паглядзець дзве пастаноўкі 2019 года:
Вы зможаце паглядзець дзве пастаноўкі 2019 года:
"Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланка, жыда Давіда і Чотра, які страціў сэнс існавання" па п'есе Ул.Рудава, у пастаноўцы Г.Мушперта:
https://www.youtube.com/watch?v=0gpbbtXPhvw
"Калі мы, мёртвыя, абуджаемся" паводле п'есы Г.Ібсена, у пастаноўцы С.Варнаса:
1 акт - https://www.youtube.com/watch?v=nZZIoPILNI8
2 акт - https://www.youtube.com/watch?v=y59PVXwpfDg
Нашым юным гледачам мы прапануем вясёлую казку "Слонік і Месяц": https://www.youtube.com/watch?v=QcqfA9QtefA
І невялікі сюрпрыз - спектакль 1997 года "Панначка":
https://www.youtube.com/watch?v=wsEMIRkFfys
Глядзіце з задавальненнем.