Сабачае сэрца 

па матывах рамана М. Булгакава
Сабачае сэрца

Рэжысёр: народны артыст Расіі Валерый Залатухін
У ролях: Жана Эпле, Алег Галаўко, Дзмітрый Арлоў, Міхаэль Маўчанус і інш.
     Спектакль, створаны ў новай пастаноўцы вядомага расійскага акцёра і рэжысёра Валерыя Залатухіна і Маскоўскага незалежнага тэатра, дзівіць сваёй актуальнасцю і ў сённяшні час.
        Дзеянне геніяльнай фантасмагорыі М. Булгакава адбываецца ў 20-я гады ў савецкай Расіі, у самы разгар будаўніцтва сацыялізму. Вядомы маскоўскі прафесар Піліп Піліпавіч Праабражэнскі вырашаецца на эксперымент па перасадцы насенных залоз і гіпофізу памерлага п'яніцы і хулігана Кліма Чугункіна міламу сабаку Шарыку, знойдзенаму на вуліцы.
   Ачалавечваньне адбылося, але эксперымент, нажаль, не атрымаўся. На святло з'яўляецца пачварны, тупы і агрэсіўны Паліграф Паліграфавіч Шарыкаў, які атрымаў у спадчыну ад свайго «донара» толькі благія рысы. Але гэта не перашкодзіла яму выдатна адаптавацца ў сацыялістычнай рэчаіснасці і нават стаць начальнікам пададдзела ачысткі Масквы ад бадзяжных жывёл.
      Шарыкаў ператварае жыццё прафесара Праабражэнскага і насельнікаў яго кватэры ў сапраўднае пекла. Падагрэты старшынёй дамкама Швондзерам, ён піша даносы на свайго «стваральніка», патрабуе выдзеліць яму жылплошчу і нават пагражае рэвальверам.
Абмежаванне па ўзросце: 16+