Каханне.Сабак@.Кропка.ru

Лявон Агулянскі
Каханне.Сабак@.Кропка.ru
Камедыя
Рэжысёр - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Валерый Анісенка
Мастак-пастаноўшчык - Андрэй Жыгур
Пластыка - Дзіна Юрчанка
Музыка - Аркадзь Хаслаўскі
"Зразумела, што віртуальнае жыццё не заменіць рэальнае. Там, на другім канцы Інтэрнэту - Чалавек з сапраўдным сумам, сапраўдным болем, сапраўднай смагай любові... "
    Жанр спектакля - камедыя. Але паколькі гэтая гісторыя пра каханне, то камедыя - лірычная.
    Ён - рускамоўны іншаземец, Яна - турыстка з Масквы.
  Пазнаёміўшыся і пагутарыўшы ў Інтэрнэце, адважыліся перайсці да рэальнага знаёмства. Гледачы стануць сведкамі пацешных і адначасова кранальных узаемных пошукаў "адрозненняў".
Працягласць спектакля - 1 ч. 40 мін.