Сямейны партрэт cа староннім

Сцяпан Лабазёраў
Сямейны партрэт cа староннім
Камедыя ў 2 дзеяннях

Рэжыссёр - Сяргей Палешчанкаў
Мастак-пастаноўшчык - Валерый Юркевіч

Камедыя па п'есе расійскага драматурга Сцяпана Лабазёрава «Сямейны партрэт са староннім» - гэта іранічная гісторыя пра тое, як у расійскай сельскай глыбінцы ў сям'ю з чатырох чалавек падсяляюць гарадскога мастака Віктара, запрошанага мясцовым начальствам афармляць клуб да свята.
    І ўсё бы нічога, але ў сям'і гэтай ёсць юная прыгажуня Таня, на якую малады мастак адразу ж паклаў вока, што вельмі моцна не спадабалася мясцоваму Міхаілу, што таксама да гэтай дзяўчыны не абыякавы. Каб захаваць сваю «любоўную вакансію», Міхаіл аб'яўляе сям'і, што гарадскі мастак - пастаянны кліент «псіхушкі», а яму, у сваю чаргу, што сям'я, у якую яго падсялілі, пагалоўна «з прывітаннем».
      Працягласць спектакля - 1 ч. 40 мін.