У тэатры пачалі рэпетыцыі новага спектакля. Для пастаноўкі абраная лірычная камедыя маладога рускага драматурга Кер'н Клімjўскі «Удава, карантышка, цюлень і іншыя».
Сёння адбыўся тэхсавет па новым спектаклі. Галоўны рэжысёр Генадзь Мушперт і мастак-пастаноўшчык спектакля Надзея Бялова прадставілі эскізы касцюмаў і праект дэкарацыі тэхнічным службам тэатра. Па словах мастака, дэкарацыі будуць простымі і лаканічнымі, як таго патрабуе задумка рэжысёра.
П'еса К. Клімоўскі вытканая з трох навел пра каханне. Тры навелы, тры гісторыі кахання. Простыя гісторыі, расказаныя простымі людзьмі.
Вось ўдава, для якой каханне - гэта, калі выконваеш абяцанні...
Вось ахоўнік у цырку, які пранёс сваё дзіцячае каханне праз усё жыццё...
Для хатняй гаспадыні каханне - гэта страх страціць яго... Бо, чым даўжэй цягнецца шчасце, тым даражэй давядзецца за яго расплачвацца.
- Усе героі, такія розныя і не падобныя адзін да аднаго, спрабуюць адказаць на пытанне - дык што ж такое каханне? - распавёў Генадзь Мушперт.
Вынікі працы тэатральнага калектыву можна ўбачыць у дні прэм'еры 21-22 сакавіка 2020 года.