За двума зайцамі

За двума зайцамі                           
Міхайла Старыцкі
камедыя на дзве дзеі
Пераклад на беларускую мову Міхась МірановічП’еса “За двума зайцамі” была напісана ў XIX стагоддзі ўкраінскім пісьменнікам і тэатральным дзеячам Міхайлам Старыцкім.
Нягледзячы на час напісання камедыі, яна будзе сучасная заўсёды. Людзі любяць выдаваць сябе за тых, кім яны не з’яўляюцца. Сын цырульніка Свірыд Голахвосты як раз спрабуе выглядаць адукаваным і «прасунутым» чалавекам, «джэнтэльменскага» выгляду. Прайграўшыся ў карты, ён вырашае паправіць свае справы, ажаніўшыся на багатай нявесце Проне Пракопаўне Сярко. Ён ужо ўяўляў сабе, якое шыкоўнае жыццё пачнецца на нявесціны грошы… Аднак, у гісторыю ўмешваецца цётка Проні, якая прагне выдаць замуж за “багатага пана” Голахвостага сваю дачку Галю.
Чым усё гэта абярнецца, гледачы ўбачаць на спектаклі.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхась Краснабаеў
Музычнае афармленне – Аляксандр Сувораў, Руслан Стаброўскі
У спектаклі занятыя:
Васіль Мініч, Святлана Завадская, Аляксандр Баброўскі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава, Аксана Плікус, Марыя Бутрымовіч, Вольга Жадько, Анастасия Мучко, Таццяна Абленс, Наталля Лявонава, Ірына Купчанка, Аляксандр Калагрыў, Ганна Іванова, Ала Лук’янава, Алена Красікава, Аляксандр Луцэнка, Уладзімір Капранаў.
Працягласць спектакля 2 гадзіны.
Прэм’ера 03 лістапада 2013 г.
Спектакль ідзе на беларускай мове.
14+