У рамках гастрольнага турнэ па гарадах Беларусі з нагоды святкавання сотага тэатральнага сезона, Купалаўскі тэатр даехаў і да Гродна. Купалаўцы прывезлі адны з самых папулярных спектакляў свайго рэпертуару, пастаноўкі «Паўлінка» і «Рэвізор».
Візітная картка тэатра, несмяротная «Паўлінка» рэжысёра Льва Літвінава ідзе на сцэне галоўнага тэатра краіны вось ужо 76 гадоў. Паводле слоў мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна, п'еса ставілася ў 1943 годзе ў эвакуацыі: "З захаваная яна ў рэпертуары, як музейны спектакль. У гэтым яе каштоўнасць". Спектакль «Рэвізор» у пастаноўцы Мікалая Пінігіна стаў сенсацыяй адразу пасля прэм'еры ў 2018 годзе. Да таго ж з'яўляецца лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2018 гадоў ў трох намінацыях: «Лепшы драматычны спектакль», «Лепшая праца рэжысёра» і «Лепшая мужчынская роля».
Перад спектаклем «Рэвізор» генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка даў экспрэс-інтэрв'ю гродзенскім СМІ, у якім адзначыў, што іграць у Гродна для трупы сталічнага тэатра свайго роду творчы выклік: «Бо горад Гродна па праву лічыцца заходняй культурнай сталіцай Беларусі, глядач тут патрабавальны, любіць культуру высокага ўзроўню».