І зноў у Слонім

     Усяго толькі тыдзень застаўся да завяршэння 72-га тэатральнага сезона. Але нам на месцы не сядзіцца. Наш тэатр адпраўляецца на малыя гастролі ў Слонім. У гэтым годзе слонімскія гледачы мелі магчымасць паглядзець два спектаклі нашага тэатра. І ўжо заўтра мы прадставім яшчэ дзве нашы пастаноўкі. Пазнаёміцца з героямі казкі "Слонік і месяц" юныя гледачы змогуць у 12.00, а ў 17.00 адбудзецца паказ спектакля "Нараджэнне".
Жадаем усім прыемнага прагляду. І спадзяемся, што ў наступным сезоне нас чакаюць новыя сустрэчы.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.