Сустрэча ў “Піёнавай альтанцы”

      Учора гродзенскі глядач меў задавальненне бачыць на вялікай сцэне тэатра выступ Паўночнага тэатра оперы Куньцюй. Тэатр створаны 22 чэрвеня 1957 года і з'яўляецца адзінай прафесійнай трупай оперы Куньцюй на поўначы Кітая. Опера Кюньцюй лічыцца «маці ўсіх опер» і з'яўляецца найстаражытнейшым  кітайскім тэатральным жанрам. У 2001 годзе ЮНЕСКА занесла оперу Куньцюй ў спіс «шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва».
      «Піёнавая альтанка», раней вядомая як «Казанне аб вяртанні душы» створана ў 1598 годзе і распавядае нам, вядома ж, пра вечнае каханне, якое перамагае нават смерць!
      Дзіўныя касцюмы са мноствам элементаў, унікальныя галаўныя ўборы, грым, выканальніцкае майстэрства, якое, трэба сказаць, патрабуе некаторы час для таго, каб прывыкнуць і пачаць ўспрымаць тое, што адбываецца, усё гэта выклікала захапленне гледачоў. Для большасці гэта стала сапраўды знаёмствам з найстаражытным мастацтвам Кітая, з яго гісторыяй.
    Прадставілі Кітай першы сакратар Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Джан Ханвэй і кираўнік Паўночнага тэатра. З нашага боку гасцей вітала начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Бакі абмяняліся прывітаннямі і памятнымі падарункамі.
     Для тых, хто не змог прысутнічаць на спектаклі мы прадстаўляем фотасправаздачу!
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.