Гродзенцам паказалі “Малыя сямейныя злачынства”

    У мінулыя выхадныя ў тэатры адбылася прэм'ера новага спектакля "Малыя сямейныя злачынства" па п'есе французскага драматурга Эрыка-Эманюэля Шміта.
П'еса напісана ў рэдкім жанры - жанры сямейнага дэтэктыва. Акцёр і актрыса за дзве гадзіны пражываюць дзве рэальных гадзіны вельмі няпростага дня адной сям'і. Гэтыя гадзіны напоўнены расследаваннямі, допытамі і разгадкамі таямніцаў, галоўная з якіх - што ж такое «каханне».
Э.-Э. Шміт меў намер стаць кампазітарам, але пакінуў гэтую задуму, паступіўшы ў каледж, дзе выкладчыкі заўважылі і заахвочвалі яго літаратурны талент. У 1986 годзе Шміт паступіў у Эколь Нармаль Сюпер'ер на факультэт філасофіі. Паспяхова скончыўшы адну з самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў Францыі, абараніў доктарскую дысертацыю «Дзідро і метафізіка» (Diderot et la métaphysique).
Э.-Э. Шміт - лаўрэат Ганкураўскай прэміі, адзін з самых папулярных франкамоўных аўтараў, чые творы друкуюцца ў некалькіх дзясятках краін. Яго кнігі перакладзены больш чым на 30 моў. Гэты француз - сапраўдны чалавек-аркестр, пісьменнік, філосаф, драматург, які сам ставіць свае творы ў тэатры і здымае па іх фільмы.
Рэжысёр-пастаноўшчык-  Генадзь Мушперт.
Мастак-пастаноўшчык  - Надзея Бялова.
У спектаклі занятыя Ігар Уланаў і Аксана Машинкова.
Бліжэйшыя прэм'ерныя паказы спектакля 3 і 4 красавіка.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.