“451 па Фарэнгейце” у Смаленску

     Учора, 10 красавіка, у Смаленску (РФ) адкрыўся VI Міжнародны тэатральны фестываль "Смаленскі каўчэг", які працягнецца да 17 красавіка.
У гэтым годзе ў фестывальную праграму ўвайшлі спектаклі тэатральных калектываў з Расіі, Рэспублікі Казахстан, Беларусі, Польшчы і Швецыі.
Усяго ў праграме - 20 спектакляў паводле твораў Мікалая Ляскова, Мікалая Гогаля, Антона Чэхава, Міхаіла Булгакава, Эдуарда дэ Філіпа, Уільяма Шэкспіра, Рэя Брэдберы і іншых аўтараў. Пляцоўкамі фестывалю стануць Смаленскі дзяржаўны драматычны тэатр
ім. А.С.Грыбаедава, абласны тэатр лялек ім. Д.Н.Свяцільнікава і Камерны тэатр.
У склад журы ўвойдуць знакамітыя пісьменнікі, драматургі, рэжысёры, тэатральныя крытыкі і журналісты, у іх ліку - Прэзідэнт Гільдыі мастакоў Саюза кінематаграфіі Расіі, лаўрэат прэміі Расійскай кінаакадэміі «Ніка» і прэміі «Тэатрал» Барыс Бланк, член Саюза пісьменнікаў Расіі і Ізраіля, член гільдыі драматургаў Амерыкі Леанід Агулянский і інш.
Сёння ў рамках фестывальнай праграмы наш тэатр пакажа смаленскім гледачам спектакль "451 па Фарэнгейце" паводле рамана Р.Брэдберы.

____________________5_________________________________

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (1 адзнак, сярэдняе: 5,00 из 5)
Загрузка...

Комментарии закрыты.