Вынікі 2017 года.
2017 год прынёс нашаму тэатру шмат выдатных падзей. У трупе тэатра стала на аднаго заслужанага артыста больш. Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" 26 сакавіка прысвоена актрысе Святлане Марэцкай (Літвінёнак).
За мінулы год у нас адбылося 6 прэм'ер, з іх дзве дзіцячых казкі «Жылі-былі дзве Марфушы» і «Чароўны куфэрак». Дарослыя гледачы ўбачылі пастаноўкі «451 па Фарэнгейце», «Паляванне на пацукоў», «Шыкоўная вяселле» і «Святыя пачвары».
Дзве Марфушы.

Чароўны куфэрак.
451 па Фарэнгейце.
Паляванне на пацукоў.
Шыкоўнае вяселле.

Святыя пачвары.
Драме - 70
2017 год для Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра быў юбілейным. 20 кастрычніка тэатр з размахам адзначыў 70-годдзе. Гледачы ўбачылі ўрыўкі з самых папулярных спектакляў тэатра, а таксама сваіх любімых персанажаў. Былі песні, танцы, віншаванні. І, вядома ж, ўзнагароды. Калектыў нашага тэатра быў адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры. Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" атрымалі акцёр тэатра Васіль Мініч і дырэктар тэатра Ігар Гедзіч.
Драме - 70. Відэа святочнага вечара глядзіце па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?time_continue=10447&v=1xc9oqorfyg